BEL ENG DEU FRA



Моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска зладзіла двухдзённы паход з дзецьмі ў манастыр

 
  
27 ИЮНЯ 2018 (Среда) 17:06:56
Мінскае моладзевае брацтва ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска здзейсніла традыцыйны штогадовы двухдзённы паход з выхавальнікамі мінскага дзіцячага дома №5. У гэтым годзе падарожнікі вырашылі наведаць Свята-Уведзенскі жаночы стаўрапагіальны манастыр, што знаходзіцца ў в.Багушы Смаргонскага раёна Гродненскай вобласці.

Дадзены манастыр планаваўся як скіт, таму ён па сённяшні дзень з'яўляецца закрытым - папасці туды можна толькі пад час набажэння. Атрымаўшы дабраславенне ад ігуменні манастыра, братчыкі пачалі рыхтаваць паход.

Дарэчы, апошнія гады стала традыцыяй, што ў паход з братчыкаў ідуць тры чалавекі, якія ў розныя часы займалі пасаду старшыні брацтва: Іван Ананчыкаў, Павел Вабішчэвіч і Аляксандр Пяткевіч. Разам з дабраславеннем размясціць лагер побач з манастыром, удзельнікі паходу атрымалі дазвол дапамагчы сёстрам ў нарыхтоўцы дроў на зіму. Але ж адразу прыйшлося сутыкнуцца з наступнай цяжкасцю: месца манастыра вельмі добрае для пражывання манахінь ды малітвы - наўкол лес, палі, глухая вёска, але ж не вельмі зручнае для наведвання паломнікаў - бліжэйшая чыгуначная станцыя знаходзіцца за 15 км, аўтобус непадалёку праходзіць толькі некалькі разоў у дзень. Але гэтыя абставіны не стрымалі паломнікаў, і ўжо а 8-й раніцы 23 чэрвеня маленькія падарожнікі на чале з трымя братчыкамі рушылі наперад.

Даехаўшы да чыгуначнага вакзала, яны селі на электрычку ў бок Маладзечна. Ехаць было даволі весела, таму што, як заўсёды, хлопцаў бадзёрылі спевы пад акапанемент баяна з гітарай. Неўзабаве група прыбыла на станцыю Маладзечна, дзе іх чакала першая прыгода: дызеля ў бок Смаргоні, на які спяшаліся ўдзельнікі паходу, у раскладзе не было (як высветлілася, ён ходзіць толькі па працоўных днях). Гэтая абставіна не расхвалявала маладых людзей - яны накіраваліся ў мясцовы Парк Перамогі, што знаходзіцца зусім побач з чыгуначным вакзалам. Крышачку пазнаёміўшыся з гісторыяй горада (якую паведаў усім Іван Ананчыкаў), пазахапляўшыся даволі прыгожымі і ўтульнымі мясцінамі парка, падарожнікі заспяшаліся ў бок вакзала. Час у цягніку да Смаргоні праляцеў вельмі хутка, паколькі дзічячы спеў стаў больш бадзёры. Ад Смаргоні паходнікі ўзялі курс на Крэва, да якога, калі верыць дарожным знакам, было 18 кіламетраў.

Трэба сказаць, што ў Крэве цяпер жыве адзін з ганаровых братчыкаў - Аляксандр Штукін, які калісьці таксама валанцёрыў у дзіцячым доме №5 у сталіцы, а цяпер займаецца раслінаводствам ды жывёлагадоўляй на перыферыі. Саша з вялікім задавальненнем адгукнуўся на просьбу сваіх сяброў-братчыкаў ды на ўласным аўтамабілі перавёз падарожнікаў да пункта прызначэння. Гэта вельмі паспрыяла таму, што хлопцы паспелі да пачатку дажджу раставіць палаткі, распаліць касцёр, а таксама накалоць дроў, за што сёстры з манастыра былі вельмі ўдзячны.

Дождж, які пачаўся неўзабаве пасля размяшчэння лагера, стаў самай адмоўнай рысай усяго паходу, але нават ён не сапсаваў настрой нікому: наадварот, усе мабілізаваліся і вельмі спрытна займаліся неабходнымі справамі - збіралі дровы, распальвалі агонь, рыхтавалі ежу, сушыліся ля кастра. Пасля ўладкавання лагера амаль усе паломнікіі накіраваліся ў манастырскі храм, дзе адбывалася Усяночнае трыванне.

Спеў манастырскага хору быў такі мілагучны, што нават хіліў стомленых паходнікаў да сну. Некаторым з іх пашчасціла паспавядацца, але, канешне, дзецям вельмі складана яшчэ цалкам вытрымліваць доўгія манастырскія набажэнні. Пасля набажэння моладзь накіравалася ў Крэва, каб зайсці ў краму, паглядзець рэшткі мясцовага замка, а таксама завітаць у госці да свайго сябра.

Аляксандр правёў эксурсію па сваёй сядзібе, пазнаёміў са сваім звярынцам, а яшчэ і пазавозіў усіх у лагер. Павячэраўшы, турысты памаліліся ды накіраваліся да сну. Шолах ветру, патрэскванне вогнішча, а таксама стома хуценька прыглушылі дзіцячы гоман і пагрузілі лагер у сон. Аднак начаваць было вельмі нават не камфортна: дождж ішоў не сціхаючы, а часам ператвараўся ў лівень. Тым не менш, асабліва ніхто не скардзіўся, а прачнуўшыся, усе пачалі збірацца, каб паспець на Літургію. Прыйшлі паломнікі ў царкву загадзя, так што нават паслухалі ўсе малітвы перад Літургіяй. Шмат хто з удзельнікаў паходу прычасціўся Святых Хрыстовых Таямніцаў.

Пасля набажэння турысты паласаваліся гасцінцамі ад манахінь, а таксама паслухалі экскурсію, пасля чаго хуценька рынуліся ў лагер, каб паспець на аўтобус да Смаргоні. Дзякуй Богу, дождж на некаторы час сціх, што дазволіла сабраць рэчы і падсілкавацца перад дарогай. Але ж да прыпынку турысты прыйшлі амаль што наскрозь мокрымі. Тым не меньш, ужо праз паўгадзіны падарожнікі беглі па адной з вуліц Смаргоні, спяваючы "и опять на вокзал, и опять к поездам..". Да вялікай радасці падарожнікаў цягнік са Смаргоні давёз іх да Мінска без перасадкі. На зваротным шляху дзеці зусім распеліся.

Завяршылася чарговая прыгода, хуценька дзеці раз'едуцца: хто пойдзе вучыцца далей, хто паедзе ў Італію, хто ў лагер, але ж ужо ўвечары таго ж дня некаторыя задавалі пытанне "калі наступны паход?".

Хочацца асабліва адзначыць самага малодшага ўдзельніка вандроўкі: дачку ідэйнага натхняльніка брацкіх паходаў Івана Ананчыкава - Танюшу. Ёй усяго 5 гадоў, але яна вытрымала бездакорна ўсе цяжкасці і непрыемнасці дарогі.

/ sobor.by/

(просмотров 2806)










 





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
17 МАРТА 2021
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
10 МАРТА 2021
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  Братство Сщмч. Владимира Хираско

12 МАРТА 2024
Орденом Матери награждена братчица Наталья Пархамович
10 МАРТА 2024
11 марта братство священномученика Владимира Хираско приглашает на встречу с протоиереем Александром Прониным
2 МАРТА 2024
1 марта состоялась встреча дискуссионного сообщества Логос
27 ФЕВРАЛЯ 2024
26 февраля состоялась встреча молодежного братства
21 ФЕВРАЛЯ 2024
23 февраля все желающие приглашаются на встречу братства священномученика Владимира Хираско
31 ЯНВАРЯ 2024
Назначен новый духовник братства священномученика Владимира Хираско минского прихода иконы "Всех скорбящих Радость"
31 ЯНВАРЯ 2024
Приглашаем молодежь на беседы с иереем Антонием Бондаревым
25 СЕНТЯБРЯ 2023
25 сентября в приходе иконы "Всех скорбящих Радость" - литературный вечер
12 АВГУСТА 2023
14 августа в приходе иконы "Всех скорбящих Радость" в Минске состоится литературный вечер, посвященный роману "Крестоносцы"
23 ИЮНЯ 2023
26 июня в приходе иконы "Всех скорбящих Радость" состоится беседа с протодиаконом Ярославом Близнюком на тему "Искусственный интеллект"
13 ИЮНЯ 2023
Молитва в древнем монастыре, приятное общение и пикник у Браславских озер: братство священномученика Владимира Хираско совершило паломничество в Полоцк
4 ИЮНЯ 2023
5 июня в приходе иконы «Всех скорбящих Радость» пройдёт просмотр фильма о преподобной Евфросинии Полоцкой
  Приход Всех Скорбящих Радость

27 МАРТА 2024
Помолиться о грехе детоубийства: с 28 марта по 3 апреля в приходе иконы «Всех скорбящих Радость» города Минска будет пребывать чудотворная икона
26 МАРТА 2024
Занятие для детей по обучению оказания первой помощи состоялось в приходе иконы «Всех скорбящих Радость»
26 МАРТА 2024
Тяжелобольные и престарелые подопечные Радосте-Скорбященского прихода Минска приобщились к Таинству Соборования
26 МАРТА 2024
ТВ "Союз". В приходе иконы "Всех скорбящих Радость" выступил народный ансамбль
25 МАРТА 2024
Торжество православия. Проповедь протоиерея Игоря Коростелева
25 МАРТА 2024
Выставка работ золотошвей мастерской «Тавифа» в приходе иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость" города Минска
24 МАРТА 2024
ТВ "Союз". В приходе иконы "Всех скорбящих Радость" выступил ансамбль "Крупицкие музыки"
24 МАРТА 2024
Программа Белорусского телевидения «СИЛА ВЕРЫ» взяла интервью у священника прихода храма иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» протоиерея Виктора Мельникова
23 МАРТА 2024
24 марта минчан приглашают на выставку и мастер-класс по изготовлению вышитых пасхальных яиц в приход иконы «Всех скорбящих Радость»
22 МАРТА 2024
ТВ "Союз". VIII Республиканский семинар «История Православия родного края: опыт и методика изучения» прошел в приходе иконы "Всех скорбящих Радость" в Минске
22 МАРТА 2024
"История прихода в датах". 2013 год: Семинары, лекции, конференции в приходе «Всех скорбящих Радость» и вне прихода
21 МАРТА 2024
21 марта: расписание чтения канона Андрея Критского в приходе иконы "Всех скорбящих Радость"
Новости (фоторепортажи)
Архив фоторепортажей :